Уладальнік крамы Symbal.by Павал Белавус заявіў, што крама аплаціць усе штрафы людзям, якія стаялі ў чарзе ў краму і былі аштрафаваныя. Далейшы лёс крамы пакуль невядомы, піша Свабода.

23 ліпеня прайшлі суды над затрыманымі ў чарзе ў краму Symbal.by.

Як паведаміў Свабодзе заснавальнік крамы Павал Белавус, усе штрафы крама аплаціць.

«Людзі выказалі салідарнасьць з намі, мы не маглі іх пакінуць сам-насам з гэтай гісторыяй. Мы перакананыя, што іх абсалютна незаконна затрымалі і аштрафавалі. Мы раней казалі, што частку сродкаў ад продажу стыкераў салідарнасьці мы будзем накіроўваць на дапамогу людзям. Праз гэтую форму ўдалося сабраць сродкі. Мы ўжо аплацілі штраф ад падатковай: за няправільную перавозку цішотак — тры тысячы рублёў», — сказаў Павал Белавус.

Цяпер крама будзе зьвяртацца ў міліцыю, каб вярнулі канфіскаваныя цішоткі.

«Наконт прэтэнзій ратавальнікаў чарговы суд чакае краму ў панядзелак [27 ліпеня], а 24 ліпеня прыйдуць інспэктары, каб азнаёміцца, ці мы выправілі парушэньні. Мы спадзяёмся, што прэтэнзіі да нас на гэтым скончацца, калі не — то гэта будзе сьведчыць пра палітызаванасьць справы», — упэўнены Павал Белавус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру