Такое меркаванне БЕЛТА выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

«Прапановы і дзеянні некаторых кандыдатаў у прэзідэнты ўяўляюць сабой камяк супярэчнасцяў. З аднаго боку, яны заяўляюць, што выбары несумленныя, а з іншага, заклікаюць людзей у іх актыўна удзельнічаць і галасаваць за іх. А некаторыя дагаварыліся да таго, што заяўляюць: я не палітык і не ўмею кіраваць дзяржавай, але вы мяне выбераце, а там будзем разбірацца. Не складана здагадацца, у што ператворыцца наша краіна, калі такія дзеячы «пачнуць разбірацца». Яны нават не ў курсе асноў нашай Канстытуцыі, паводле якіх выбары кіраўніка дзяржавы прызначае парламент. І перш чым прызначыць новыя выбары прэзідэнта, неабходна каб парламент за гэта прагаласаваў», - сказаў Сяргей Клішэвіч.

Паводле яго слоў, усё гэта негатыўна адаб'ецца на сітуацыі ў краіне. «Гэтыя дзеячы штурхаюць нас на тое, каб уцягнуць краіну ў вечны палітычны хаос, які мы сёння можам назіраць у некаторых краінах, у тым ліку суседніх. Дзе адны — вельмі невялікая група людзей — будуць набіваць свае кашалькі, а пераважная частка жыхароў краіны будзе заклапочаная пытаннем выжывання пад палітычныя разборкі і байкі, якія будуць ліцца з усіх інфармацыйных крыніц», - адзначыў дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0