Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сустрэчы з латвійскім калегам, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага МЗС падзякаваў міністру замежных спраў Латвіі Эдгарсу Рынкевічсу за магчымасць правядзення такой сустрэчы. Ён распавёў пра тое, што абмеркаваў з латвійскім калегам шырокі спектр пытанняў, якія тычацца развіцця палітычных і эканамічных кантактаў, гаворка ішла ў тым ліку пра развіццё кантактаў па лініі Беларусь — ЕС.

«У нас вельмі добрыя перспектывы развіцця далейшага супрацоўніцтва з Латвіяй, - лічыць Уладзімір Макей. - На жаль, сітуацыя з пандэміяй на некаторы час прыпыніла нашы палітычныя кантакты, палітычныя задумы, але я перакананы, што мы вернемся да іх рэалізацыі пасля паляпшэння сітуацыі. Мы зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з Латвіяй у транспарце, лагістыцы, транзіце, сельскай гаспадарцы, сферы высокіх тэхналогій. Ва ўсіх без выключэння абласцях».

Пры гэтым міністр заявіў, што ёсць шэраг канкрэтных прапаноў для развіцця кантактаў паміж Беларуссю і Латвіяй, а таксама выхаду на новы ўзровень супрацоўніцтва.

«Мы таксама абмеркавалі пытанні развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім Саюзам. Для нас Еўрапейскі Саюз з'яўляецца важным знешнепалітычным і знешнеэканамічным партнёрам. Мы зацікаўлены ў тым, каб паступовая тэндэнцыя развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам і краінамі-членамі працягвалася і развівалася», - прадоўжыў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0