Затрыманых па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Сяргея Лук’янава і Алену Колікаву вызвалілі ў ізалятары часовага ўтрымання ў Мінску пад падпіску аб нявыездзе, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што абаім затрыманым не былі выстаўлены абвінавачванні, яны застаюцца у статусе падазраваных па крымінальнай справе.

На гэты момант у ізалятары працягвае знаходзіцца Сяргей Коршун, які, як і Колікава з Лук’янавым, быў затрыманы 21 чэрвеня. Вядома, што заведзеная супраць іх крымінальная справа звязана з падзеямі 29 мая ў Гродне. Таксама Коршун, Колікава і Лук’янаў былі ўдзельнікамі тэлеграм-канала «Армія з народам». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0