Выпуск высокатэхналагічнай хімічнай прадукцыі будзе асноўным напрамкам развіцця прамысловасці Наваполацка ў наступнай пяцігодцы, а найважнейшым праектам стане мадэрнізацыя завода «Палімір» арыенціровачным коштам каля 500 млн даляраў, паведамляюць Витебские вести.

Такая інфармацыя прагучала на пасяджэнні аблвыканкама 23 ліпеня пры аналізе выканання комплексных планаў паскоранага развіцця Наваполацка і Полацкага раёна.

У якасці прыярытэтнага разглядаецца праект па мадэрнізацыі вытворчасці этыленпрапілену, які прадугледжвае будаўніцтва новай устаноўкі.

Да працы па стратэгічным кірунку развіцця «Паліміру», акрамя спецыялістаў «Нафтана», прыцягнутыя таксама эксперты канцэрна «Белнафтахім», навукоўцы Полацкага дзяржуніверсітэта, удзельнікі нафтахімічнага кластара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0