Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Інцыдэнт адбыўся 26 ліпеня каля 5.20. Мяркуецца, што 36-гадовы кіроўца «Шкоды Рапід» на 44-м км аўтадарогі Мінск — Віцебск заснуў за рулём і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд Транзіт».

У выніку ДТЗ у бальніцы памерла 66-гадовая пасажырка Ford, траўмы атрымалі яшчэ чатыры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0