Прадстаўніца штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава падала хадайніцтва аб паручыцельстве за Віктара Бабрыку. У ім просіцца змяніць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. З такімі ж хадайніцтвамі да будынка КДБ сёння а 16-й прыехала з дзясятак чалавек. Пад сценамі дзяжурылі сілавікі ў штацкім і бусікі.

«Са мной усе былі ветлівымі, нават пасміхаліся», — сказала Калеснікава пасля таго, як выйшла з-за металічных дзвярэй КДБ. Пра тое, што літаральна за 20 хвілін да гэтага затрымалі журналістаў, якія прыехалі асвятляць падзеі, яна яшчэ не ведала.

Сення ў тэлеграм-каналах з’явілася таксама паведамленне пра перавод Бабарыкі з СІЗА КДБ у ізалятар на Валадарскага. Адвакат Ілля Салей кажа, што яны пацвярджэння гэтай інфармацыі не маюць.

«З Віктарам Дзмітрыевічам усё добра, чытае кнігі», — коратка пракаментаваў ён стан былога ўдзельніка прэзідэнцкай гонкі.

Адказаць на хадайніцтва павінны ў бліжэйшыя некалькі дзён.

У дворыку стаяць тры аўтазакі

У дворыку стаяць тры аўтазакі

Сёння каля будынка КДБ было затрымана некалькі журналістаў, якія прыйшлі асвятляць падачу хадайніцтва: Кацярына Андрэева, Галіна Абакунчык (Белсат), Алена Талкачова (Tut.by), Андрэй Сяліцкі, Ілля Ілляш, Наста Кахановіч, Максім Гарчанок, Наталія Аблажэй, Таня Капітонава.

Журналісты пазней былі адпушчаныя.

Аднак пасля падачы хадайніцтва таксама былі затрыманыя некалькі чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?