Фрагмент метэарыта SaU 008 адправіцца на Марс 30 ліпеня — прыкладна праз 600 000 гадоў пасля таго, як ён пакінуў Чырвоную планету, піша Sciencealert.
Марсаход Perseverance будзе выкарыстоўваць метэарыт SaU 008 для каліброўкі сваіх сканараў і інструментаў.
Гэты камень утварыўся каля 450 млн гадоў таму, быў скінуты з Марса астэроідам або каметай прыкладна 600 000-700 000 гадоў таму, а затым прызямліўся на Зямлі. І цяпер ён вяртаецца на Марс.
Метэарыт быў знойдзены ў Амане ў 1999 годзе.
0
0
0
0
0
0