У людзей нават не прымалі хадайніцтвы аб паручальніцтве, каб былога прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку адпусьцілі зь СІЗА, піша «Радыё Свабода».

«Гэта добраахвотная чарга ў аўтазак», — кажа адзін з такіх затрыманых Кастусь.

Кастусь і Юлія каля 14.00 аднымі зь першых прыйшлі ў прыёмную Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, каб падаць хадайніцтвы аб зьмене меры стрыманьня з узяцьця пад варту на асабістае паручальніцтва. Раней узяць Бабарыку на парукі пагадзіліся, сярод іншых, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч і вядомы дызайнэр Уладзімер Цэсьлер.

Юлія засталася чакаць на вуліцы, а Кастуся запрасілі ў будынак КДБ.

«Нас запусьцілі, спыталі навошта і сказалі «Калі хадайніцтва, то ідзіце сюды». Усіх пасадзілі ў вялікім пакоі за драўляны стол. У пакоі ўжо былі два мажныя праваахоўнікі ў зялёнай форме. Ніхто не прадстаўляўся».

Кастусь кажа, што за сталом сядзелі 8 чалавек. Ні ў кога не правяралі дакумэнты, хадайніцтва ні ў кога ня ўзялі.

«Пасьля празь іншыя дзьверы нас вывелі ва ўнутраны двор КДБ, пасадзілі ў аўтобус, пасьля ў аўтазак. Хадайніцтва ў нас ніхто ня ўзяў. Атрымалася, як добраахвотная чарга ў аўтазак».

Кастусь кажа, што ўсе супрацоўнікі былі «мэгаветлівыя». У аўтазаку мужчын разьмясьцілі ў «клетках». Усяго, па згадках хлопца, было 5 мужчын і 3 жанчыны. Іх адвезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну.

«Нічога не сказалі, за што затрымалі. Пачалі забіраць рэчы, нават матузкі. Я падпісаў сьпіс забраных рэчаў. Пасьля нас адвезьлі ў нейкі «цэнтр», там узялі адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі», — працягвае хлопец.

Пасьля іх ізноў вярнулі ў Маскоўскае РУУС, дзе затрыманаму проста вярнулі рэчы і сказалі, што ён можа ісьці. Аніякіх тлумачэньняў у міліцыі не рабілі.

«Трох іншых павялі «афармляць». Там былі два пэнсіянэры — мужчына і жанчына. Хтосьці зь іх акадэмік і два індывідуальныя прадпрымальнікі», — кажа Кастусь.

Для яго ўсё затрыманьне цягнулася каля 5 гадзін. Амаль увесь гэты час Юлія чакала яго ў раёне вуліцы Камсамольскай каля будынка КДБ. Кажа, што да яе падыходзіў супрацоўнік КДБ праверыць дакумэнты, размаўляў «вельмі ветліва».

«Праз гадзіну падышоў чалавек у цывільным і ня вельмі ветліва, з доляй агрэсіі пачаў размаўляць, тыкаць. Я сказала, што я чакаю блізкага чалавека, які пайшоў у КДБ. Ён мне на гэта сказаў: «З чаго ты ўзяла, што яго выпусьцяць?» У выніку ён папрасіў мяне «лучше проваливать на проспект».

Увесь гэты час Юлія ня ведала, дзе Кастусь, пакуль каля 19.00 ён ёй не пазваніў.

Кастусь кажа, што хадайніцтва аб асабістым паручальніцтве за Віктара Бабарыку падрыхтаваў, бо «трэба падтрымліваць людзей у такой сытуацыі». Тое, што людзей з хадайніцтвам затрымлівалі, тлумачыць жаданьнем «напалохаць».

Што стала зь іншымі затрыманымі, Кастусь ня ведае.

Спіс затрыманых журналістаў 28 ліпеня (Па інфармацыі БАЖ):

  1. Алена Талкачова (TUT.BY) — вызвалена
  2. Кацярына Андрэева (Белсат) — вызвалена
  3. Антон Сяліцкі — вызвалены
  4. Галіна Абакунчык (Белсат) — вызвалена
  5. Ігар Ілляш — вызвалены
  6. Наталля Фядосенка (фотакарэспандэнтка агенцтва ТАСС у Мінску) — вызвалена
  7. Анастасія Кахановіч — у Цэнтральным РУУС, вызвалена
  8. Максім Гарчанок — у Цэнтральным РУУС, вызвалены
  9. Таццяна Капітонава — вызвалена
  10. Захар Шчарбакоў (БелаПАН) — вызвалены
  11. Сяргей Сацюк-Грабоўскі (БелаПАН) — вызвалены
  12. Яўгенія Сугак (галоўрэдка The Village Беларусь) — перастала выходзіць на сувязь пасля таго, як пайшла падаваць заяву ў КДБ

Спіс затрыманых людзей каля КДБ 28 ліпеня (паводле праваабаронцаў):

  1. Кастусь Касцян (вызвалены)
  2. Аляксей Чуркін (у Ленінскім РУУС)
  3. Іван Бахцін (у Ленінскім РУУС)
  4. Ірына Бяляўская (вызвалена з Маскоўскага РУУС)
  5. Валерый Пучкоў
  6. Наталля Жукава (у Ленінскім РУУС)
  7. Уладзімір Скармаховіч (адпусцілі з Фрунзенскага РУУС)
  8. Дзмітрый Канапелька (адпусцілі з Фрунзенскага РУУС)
  9. Юрый Корзун (у Кастрычніцкім РУУС, складаюць пратакол паводле арт. 23.34 КаАП за тое, што нібыта пляскаў у далоні)
  10. Таццяна Крывіцкая (у Ленінскім РУУС)
  11. Максім Булкін
  12. Аляксей Караткоў (у Ленінскім РУУС)
  13. Яўген Зяньковіч (у Ленінскім РУУС)
  14. Яўген Радзецкі (у Ленінскім РУУС)
  15. Дзмітрый Барэйчук (пакінулі на ноч у Кастрычніцкім РУУС. Верагодна, заўтра суд)
  16. Юрый (прозвішча высьвятляецца)
  17. Алена Засценчык 
  18. Алег Стрэльскі
  19. Іван Ярашэвіч (вызвалены з Кастрычніцкага РУУС)
  20. Арцём Карнэс (у Ленінскім РУУС, адпраўляюць на ноч у ІЧУ)
  21. Павел Пыко (у Ленінскім РУУС)
  22. Вольга Гарбунова (у Ленінскім РУУС)
  23. Аляксей Майсеенак (у Ленінскім РУУС)
  24. Наталля Субоч (у Ленінскім РУУС)
  25. Віктар Маркаў (у Ленінскім РУУС)
  26. Уладзімір Шапілевіч (у Ленінскім РУУС)
  27. Сяргей Каламенкін (у Ленінскім РУУС)
  28. В. Бычкоў (у Ленінскім РУУС)
  29. Мікалай Куцаволаў (у Ленінскім РУУС)
  30. Іван Бауцін (у Ленінскім РУУС)
  31. Аляксандр Баброў (у Ленінскім РУУС)
  32. Аляксей Адамовіч (у Ленінскім РУУС)
  33. Іван Багдановіч (у Ленінскім РУУС)
  34. Антон Барысавец (у Ленінскім РУУС)
  35. Яна Безлюдава (у Ленінскім РУУС)
  36. Аляксей Скрыпнік (хутчэй за ўсё пакінуты на ноч у ІЧУ)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?