Аналітычны цэнтр Ecoom сцвярджае, што па замове ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» правёў сацыялагічнае даследаванне аб электаральных настроях і перавагах грамадзян.

Паводле Ecoom, дзейнага кіраўніка дзяржавы, сцвярджае Ecoom, гатовыя падтрымаць на выбарах 72,3% беларусаў (было 69,4%). Рэйтынгі астатніх сумарна не перавышаюць 10%. Рэйтынг Святланы Ціханоўскай, паводле звестак апытання, вырас з 2,2% да 7,5%, Ганны Канапацкай на 0,1%.

Скрыншот: АНТ

Скрыншот: АНТ

У апытанні паказаны і ўзровень даверу дзейнаму прэзідэнту — 78,1% (паказчык не змяніўся).

«Сацыялагічныя замеры паказваюць стабільнасць рэйтынгу кіраўніка дзяржавы, высокую цікавасць грамадства да выбарчай кампаніі, гатоўнасць прыняць у ёй актыўны ўдзел і дазваляюць з высокай ступенню дакладнасці прагназаваць перамогу дзейнага прэзідэнта ў першым туры», — робяць выснову на АНТ.

Аналітычны цэнтр Ecoom узначальвае член грамадска-кансультатыўнага савета пры Міністэрстве адукацыі, член праўлення пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка. Упершыню Ecoom праявіўся перад рэферэндумам 2004 года аб зняцці абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.

АНТ — лукашэнкаўскі тэлеканал. Увогуле. правядзенне сацапытанняў у краіне ліцэнзуецца, ліцэнзіі выдаюцца структурамі ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?