«Я не палітык, гэта мой муж хацеў балатавацца, але цяпер сядзіць у турме. Я хачу стаць прэзідэнтам, каб змяніць сітуацыю». Пра гэта заявіла кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская ў сваім другім звароце на радыё.
Зварот Святланы па радыё паўтараў учорашні выступ на тэлебачанні.
Яна распавяла навіны апошніх дзён, якія «не пакажуць на афіцыйным тэлебачанні»: што Сяргей знаходзіўся ў карцары, Валерый Цапкала вывез дзяцей, а яе пікеты ў 11 гарадах збіралі тысячы людзей.
«Мая місія ўвасобіць мары ў рэальнасць», — кажа Святлана. Яна падкрэсліла, што ніхто ў яе камандзе не хоча майдану. «Мы клічам на выбары, а не майдан». Пра майдан кажа толькі адзін чалавек — кіраўнік краіны.
«Калі ўлада сыдзе, тут будзе свята».
«Калі ўлада сыдзе, то мы набудзем незалежнасць і свабоду».
«Пенсіянеры павінны гуляцца з унукамі, а не гандляваць ягадамі на трасе, каб выжыць. Я ведаю, як павысіць пенсіі».