movananova.by
Віталь Гуркоў даў вялікае інтэрв'ю праекту «Жыццё-маліна». Закранулі і выбарчую кампанію.
— На выбары пойдзеш?
— Абавязкова. Раней не хадзіў ніколі, але дэбют адбудзецца. Дацягнуць бы да самога дня — і ўбачым, што там будзе з кандыдатамі.
— Як табе цяперашняя палітычная абстаноўка?
— Нагнятае. Мне не падабаецца тое, што адбываецца. Людзі стамляюцца ад колькасці атрыманай інфармацыі і колькасці негатыву. Проста перастаюць сачыць за тым, што адбываецца. Не ведаю, для каго гэта выгадна. Напэўна, выгадна для таго, хто ўсё гэта робіць.
— У цябе ёсць прагноз або разуменне таго, што здарыцца 9 жніўня?
— Так, пераможа наймацнейшы. Усё, як у спорце.
— Ты хадзіў на акцыю салідарнасці з Бабарыкам?
— Так, я быў, але ў аўтазаку не катаўся.
— Атмасфера на акцыі падтрымкі як табе?
— Пачуццё ілюзорнага аб'яднання нейкага. Ілюзорны «вецер пераменаў».
— Ты не верыш, што перамены будуць?
— Будуць, але не так. Усё будзе, але не адразу ў нас будзе новы прэзідэнт.
— Якую краіну ты б выбраў для жыцця?
— Я б ва Украіну паехаў, напрыклад. У Кіеве шмат сяброў, так класна, камфортна, адэкватна.
— Наколькі беларусы шчаслівыя?
— Напэўна, на тры працэнты (усміхаецца). Нядаўна заходзіў у кветкавую краму, і мне прапанавалі зніжку ў тры працэнты.