Пра гэта паведамляе аб'яднаны штаб.

«На жаль, па тэхнічных прычынах мы вымушаныя адмяніць сённяшні мітынг у Асіповічах. Мы прыносім свае прабачэнні!» — гаворыцца ў паведамленні.

Там нагадваюць пра мітынг у чацвер, 30 ліпеня, у Мінску, у парку Дружбы народаў (18:00).

«Галоўная тэма мітынгу — «любоў». Бо «Любім! Можам! Пераможам!» — паведамляе штаб. — Мы любім нашу краіну, мы любім нашых людзей, сумленных, смелых і сапраўдных. Спікеры і запрошаныя вядучыя, музычныя калектывы будуць казаць пра гэта са сцэны.

Паведамляецца, што падтрымаць Святлану Ціханоўскую прыйдуць B:N:, Litesound, PyLai, Loudscage і выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas, вядучыя Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0