Ёсць некалькі новых імён — людзей, якія да гэтага лета ў палітыцы не ўдзельнічалі.
Гэта Лера Яскевіч — папулярная ютуб- і інстаграм-блогерка, якая стала спявачкай.
Гэта таксама ўдзельнікі «Еўрабачання» Litesound — яны дабіліся права ехаць, калі выкрылі фальсіфікацыю галасоў на карысць лукашэнкаўскай любіміцы Алены Ланской.
Што датычыць вядоўцаў, то Артэміс Ахпаш сышоў з дзяржаўнага тэлебачання ў знак пратэсту супраць арыштаў на вуліцах Мінска.
У той жа час:B:N: — гэта класіка андэграўнднага беларускамоўнага року.
Мітынг у падтрымку перамен распачнецца 30 ліпеня а 18-й гадзіне ў парку Дружбы Народаў — гэта вялікая прастора між вуліцамі Багдановіча, Кульман, Крапоткіна, Арлоўскай і плошчай Бангалор.
0
0
0
0
0
0