Update 15:10: Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 расійскіх баевікоў-вагнераўцаў

БелТА: Сёння ўначы пад Мінскам затрымалі 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі.

Якія-небудзь падрабязнасці пакуль не паведамляюцца. Прэс-служба КДБ недаступная для каментароў. Іншыя сілавыя ведамствы пакуль таксама не каментуюць інфармацыю.

«Ніякай дадатковай інфармацыі ў нас пакуль няма», — паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. 

Цікава, што падчас наведвання 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы 24 ліпеня Аляксандр Лукашэнка казаў менавіта пра прыватныя ваенныя кампаніі.

«Дзяржсакратар [Раўкоў] правільна сказаў, што ўсякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала «майданутых»), іх падцягнуць з боку. Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах», — казаў Лукашэнка.

Аналагічная інфармацыя распаўсюджвалася раней, перад выбарамі 2006, 2010 і 2015 гадоў і падчас пратэстаў «недармаедаў» у 2017-м. У тых выпадках таксама гаварылі пра джып з баевікамі, што прарываўся праз мяжу, пра 200 баевікоў, затрыманых на мяжы і паказвалі «прызнанні» людзей з размытымі тварамі. Пасля выбараў або згортвання пратэстаў «баевікі» проста раствараліся ў паветры, пра іх пераставалі ўзгадваць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0