Паведамленні з Беларусі аб затрыманні там 33 грамадзян Расіі з прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» выклікаюць вялікія сумневы, заявіў «Інтэрфаксу» намеснік старшыні камітэта па абароне Дзярждумы Юрый Швыткін.

«Я перакананы ў тым, што гэта не адпавядае рэчаіснасці», - сказаў Швыткін у сераду.

«У любым выпадку інфармацыя патрабуе праверкі ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Расіі», — дадаў ён.

«Я думаю, што Лукашэнка проста ўпершыню сутыкнуўся з рэальнай канкурэнцыяй з боку іншых прэтэндэнтаў. Мяркую, што сапраўды да яго ёсць пытанні з боку насельніцтва, але мы заўсёды падкрэслівалі, што гэта ўнутраныя справы Беларусі, справа беларускага народа. Мы гатовыя працаваць з любым прэзідэнтам, якога абярэ беларускі народ», — дадаў намеснік старшыні камітэта.

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 расійскіх баевікоў-вагнераўцаў 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру