Расіі няма сэнсу наймаць прыватную ваенную кампанію для дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі, бо тая з'яўляецца стратэгічным саюзнікам, з якім у Расіі склаліся «братэрскія стасункі». Пра гэта РБК заявіў першы намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў.

«Я ўпэўнены, што гэта нейкае непаразуменне. Для чаго нам неабходна дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі? Навошта? Гэта зусім не трэба», — паведаміў ён. На думку сенатара, Расія, наадварот, «за стабільнасць Беларусі».

Джабараў адзначыў, што цяпер складана сказаць, каго затрымалі ў Беларусі і з якой мэтай яны там знаходзіліся. «У нас жа Саюзная дзяржава, межы ў нас адкрытыя», — растлумачыў Джабараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0