Выплата пенсій у жніўні будзе праведзена датэрмінова, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Іх выплацяць проста перад выбарамі.
Паведамляецца, што гэта зроблена для «стварэння пенсіянерам зручных умоў атрымання пенсій: мінімізацыі паездак, скарачэння сацыяльных кантактаў».
У жніўні пенсіі, якія згодна з графікам выплат прыпадаюць на 10 чысло і пазней, будуць даступныя да выплаты: на пошце і праз даставачныя прадпрыемствы — з 3 жніўня, праз банкі — з 5 жніўня.