Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 30 ліпеня ў свеце зарэгістравалі 17 187 414 выпадкаў каранавіруса, памёр 670 201 чалавек.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавалі 4 568 037 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 153 840 чалавек, з іх 1485 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 555 518 выпадкаў каранавіруса, 1554 чалавекі памерлі ўчора. У Індыі — 1 584 384 выпадкі. Памерлі за ўчора 779 чалавек.
Усяго ў свеце за 29 ліпеня зафіксавалі 290 035 новых выпадкаў каранавіруса, памерлі 7 030 чалавек.