Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў у сераду, што не разумее, чаму Злучаныя Штаты павінны абараняць ФРГ ад Расіі, піша tass.ru.

«Германія плаціць Расіі мільярды даляраў у год за энергію, і мы павінны абараняць Германію ад Расіі? Што гэта ўвогуле такое?» — напісаў амерыканскі лідар у твітары, каментуючы рашэнне аб вывадзе часткі вайсковага кантынгенту ЗША з ФРГ.

Пры гэтым ён ізноў папракнуў Берлін у тым, што ФРГ выдаткоўвае, на ягоны погляд, недастаткова сродкаў на падтрыманне калектыўнай абароны НАТА. «Акрамя таго, Германія дрэнна выконвае свае абавязальніцтвы па 2-працэнтным унёску для НАТА. Таму мы выводзім частка войскаў з Германіі!» — дадаў прэзідэнт ЗША.

Міністр абароны ЗША Марк Эспер абвясціў у сераду аб вывадзе з ФРГ 11,9 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў: 6,4 тыс. адправяцца на радзіму, каля 5,6 тыс. будуць перадыслакаваныя ў Італію і Бельгію. Застануцца ў ФРГ пры гэтым максімум 25 тыс. вайскоўцаў.

15 чэрвеня Трамп папярэдзіў, што Вашынгтон скароціць колькасць вайсковага кантынгенту на тэрыторыі ФРГ з 34,5 тысяч да 25 тысяч чалавек, калі Берлін не заплаціць за іх размяшчэнне і не павялічыць выдаткі на абарону ў адпаведнасці з дамоўленасцямі ў рамках НАТА. Прэзідэнт ЗША неаднаразова крытыкаваў Германію за тое, што яна, на ягоную думку, не выдаткоўвае дастаткова сродкаў на падтрыманне калектыўнай абароны. Кіраўнік Белага дома запатрабаваў ад усіх краін-удзельніц альянсу ў самыя кароткія тэрміны давесці абаронныя выдаткі да 2% ВУП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0