Супрацоўнікі беларускіх праваахоўных органаў да гэтага часу не прад'явілі абвінавачванні 32 затрыманым расіянам, паведаміла «Інтэрфаксу» расійская крыніца, знаёмая з дэталямі затрымання.
«Пры затрыманні ў іх не выяўлена забароненых у Беларусі прадметаў. Закон гэтай краіны яны таксама не парушалі. Кожны быў дапытаны ў форме 20-хвіліннай размовы без прымянення гвалту. Пасля допытаў склад злачынства высветліць так і не ўдалося. Абвінавачанне ім не прад'яўлена», — сказала крыніца.
Пры гэтым частка затрыманых, з ягоных слоў, мае фармальна два грамадзянствы: у некаторых акрамя расійскага ёсць украінскія пашпарты, але фактычна яны страцілі сілу пры набыцці расійскага грамадзянства.





