Вадзім Гігін, скрыншот АНТ

Вадзім Гігін, скрыншот АНТ

Пра гэта дэкан ФФСН БДУ Вадзім Гігін заявіў на круглым стале «У сетках сацыяльных сетак», што быў праведзены Беларускім саюзам жанчын, піша Tut.by.

Днямі даследчая лабараторыя пры МІNСА і факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ правялі даследаванне аб даверы беларусаў да сродкаў масавай камунікацыі і інфармацыі. Па словах Вадзіма Гігіна, дэкана ФФСН БДУ, упершыню ўзровень даверу да тэлебачання практычна зраўняўся з узроўнем даверу да інтэрнэт-СМІ і інтэрнэту ў прынцыпе. Практычна на адным узроўні знаходзіцца ўзровень даверу да газет і тэлеграм-каналаў. Тэлеграм-каналы ж, у сваю чаргу, саступаюць сацыяльным сеткам.

Людзі ўсё часцей пераходзяць ад традыцыйных медыя да новых, кажуць эксперты. Напрыклад, глядзяць на YouTube ТБ-праграмы, чытаюць рассылку ў інтэрнэце. У планах у спецыялістаў, адзначыў Вадзім Гігін, зрабіць вялікае даследаванне, якое, магчыма, пакажа, што кантэнт гэтых самых новых медыя робіцца журналістамі традыцыйных СМІ.

— Важна, што да гэтага кантэнту, зробленага прафесіяналамі, людзьмі, якія адчуваюць адказнасць, дадаецца абсалютна дэструктыўны кантэнт, — лічыць дэкан ФФСН БДУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0