«Давёў кандыдатам у прэзідэнты інфармацыю наконт іх дзейнасці», — так пракаментаваў сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў пасля пасяджэння ЦВК.

Ён сказаў, што каля 200 баевікоў знаходзяцца на тэрыторыі краіны. «Вядзецца іх пошук», — дадаў ён.

Раўкоў сказаў, што затрыманыя «падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці» («дзвесце дзевяноста нейкі там артыкул», — дадаў ён).

Раней ён паведаміў, што затрыманыя даюць паказанні.

Раўкоў устрымаўся ад разгорнутага адказу на пытанне, ці будуць абмежаванні наконт перадвыбарчай кампаніі. Зазначыў, што павінны выконвацца меры бяспекі на мітынгах.

Пікеты будуць з рамкамі, агароджай і надглядам.

«Як добра, што я адмовілася ад пікетаў», — парадавалася на выхадзе Ганна Канапацкая, якая першая выбегла з ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0