Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская сёння пасля эстраннага выкліку ў ЦВК коратка пракаментавала сітуацыю. 

«Я не буду паўтарацца і казаць тое, што расказалі вам папярэднія кандыдаты [Дзмітрыеў і Чэрачэнь]. Яны ўсё расказалі. Толькі скажу, што ўсе нашы мерапрыемствы будуць праходзіць у штатным рэжыме, нічога не адмяняецца. Будуць металашукальнікі, агароджы. Але нічога страшнага, прыходзьце на пікет», — сказала Святлана Ціханоўская.

Нагадаем, што сёння плануецца вялікі мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў.

Вераніка Цапкала дадала, што яе выклікаюць у МУС па справе таго самага турэцкага грамадзяніна. «Мяне сёння спынілі і папрасілі праехаць у міліцыю (на вуліцу Розы Люксембург). Але я папрасіла заехаць пасля пасяджэння ў ЦВК».

Вераніка Цапкала дадала, што яе сястру, супрацоўніцу Белгазпрамбанка, невядомыя людзі пасадзілі ў машыну і звезлі ў невядомым кірунку.

«Я расцэньваю гэта як ціск на мяне, маю сям'ю», — сказала яна.

Дзмітрыеў: Нам сказалі, што пад Псковам і Невелем фарміруюцца дзве групы для дыверсій на тэрыторыі краіны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?