Вераніка Цапкала на выхадзе з ЦВК расказала, што яе выклікаюць у МУС па справе таго самага турэцкага грамадзяніна. «Мяне сёння спынілі і папрасілі праехаць у міліцыю (на вуліцу Розы Люксембург). Але я папрасіла заехаць пасля пасяджэння ў ЦВК».

Вераніка Цапкала дадала, што яе сястру, супрацоўніцу Белгазпрамбанка, невядомыя людзі пасадзілі ў машыну і звезлі ў невядомым кірунку.

«Я расцэньваю гэта як ціск на мяне, маю сям'ю», — сказала яна.

Пазней стала вядома, што допыт перанеслі на 9-ю раніцы пятніцы, а сястру адпусцілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?