Здарэнне адбылося сёння ўначы, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

У Салігорскі РАУС каля 03:40 паступіла інфармацыя: з АЗС скралі таксі. Пакуль кіроўца разменьваў грошы, нецвярозы 40-гадовы пасажыр скарыстаўся тым, што ключы засталіся ў замку.

Супрацоўнікі ДАІ пачалі пераслед «Рэно Логан». Каля 4:15 на 98-м км дарогі Мінск — Мікашэвічы паблізу в. Васілінкі ўгоншчык не справіўся з кіраваннем.

Мужчына наехаў на дарожную агароджу на раздзяляльнай паласе. Машыну адкінула на патрульны аўтамабіль, пасля чаго «Рэно Логан» загарэўся.

Кіроўца памёр на месцы здарэння, супрацоўнікі міліцыі не пацярпелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна