У Крамлі пракаментавалі затрыманне расіян у Беларусі. Масква разлічвае, што ўсе правы затрыманых у Беларусі расейцаў будуць выконвацца, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
— Поўнай інфармацыі ў нас пакуль няма. Звестак аб супрацьпраўных дзеяннях расіян, якія маглі б стаць прычынай затрымання, няма. Чакаем дэталяў ад нашага пасла ў Мінску і па лініі спецслужбаў, — паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Па яго словах, Беларусь — найбліжэйшы партнёр Расіі, ні пра якія спробы дэстабілізацыі не можа быць гаворкі.
Адказваючы на пытанне, як Крэмль ацэньвае заявы розных экспертаў у затрыманнях расейцаў з ПВК «Вагнера» на тэрыторыі Беларусі, Пяскоў адказаў: «Калі мы маем няпоўную інфармацыю, то эксперты, напэўна, наогул нічога не ведаюць, да ўсіх гэтых заяваў трэба ставіцца з вялікім допускам».
Ён таксама заявіў, што размова прэзідэнтаў Расіі і Беларусі пакуль не плануецца.





