Нехарактэрнае для турыстаў адзенне і паводзіны затрыманых у Беларусі расійскіх «баевікоў» не павінны быць падставай для падазрэнняў на іх адрас, бо ў Расію прыязджае мноства беларусаў, якія паводзяць сябе гэтак жа. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«У Расіі знаходзіцца велізарная колькасць беларускіх мужчын у падобнай вопратцы, якія таксама вядуць сябе нехарактэрна, не ўжываюць алкаголь», — адзначыў Пяскоў. Па словах прэс-сакратара, гэта не значыць, што яны «займаюцца чымсьці супрацьпраўным».

Раней БелТА адзначала, што 32 расійскія грамадзяніны, затрыманыя 29 ліпеня ў санаторыі пад Мінскам, прыцягнулі да сябе ўвагу тым, што не былі падобныя да тыповых адпачывальнікаў з Расіі. Яны не пілі алкаголь, насілі «мілітары», трымаліся адасоблена і вывучалі наваколлі санаторыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0