Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 147 выпадкаў каранавіруса (25 ліпеня — 156, 26.07 — 130, 27.07 — 119, 28.07 — 115, 29.07 — 152).
Усяго колькасць хворых з пачатку пандэміі дасягнула 67 665 чалавек.
За суткі выздаравелі 342 чалавекі (усяго — 61 765), зроблена за суткі 10 003 тэсты, памерлі 5 чалавек (з пачатку пандэміі 553).





