Учора ў Брэсце ад каранавіруса памёр трэнер Аляксандр Іванавіч Цяліпка. Яму было 57 гадоў, паведамляе «Першы рэгіён».
Амаль усё сваё жыццё спецыяліст прысвяціў выхаванню юных футбалістаў і дзяцей у гімназіі №2. Апошняй камандай, з якой працаваў Аляксандр Іванавіч, з'яўляўся «Рух-БАЦАР» (2003 г. н.).
У ліпені на 61-м годзе жыцця ў кавідным аддзяленні памёр галкіпер брэсцкага «Дынама» 1980-х Уладзімір Паўлючык, дадае Tribuna.com.





