Стаў вядомы расклад мітынгу-канцэрта ў падтрымку Ціханоўскай. Ён будзе працягвацца больш за тры з паловай гадзіны.
18.00 — пачатак, вядучыя Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш.
18:30 — Loundscage
18:40 — PyLai
19:00 — выступленне Вольгі Севярынец, Аляксандры Зверавай і іншых прадстаўнікоў сем'яў затрыманых
19:10 — Лера Яскевіч
19:30 — Максім Знак
19:50 —:B:N
20:10 — выступ Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай
21:00 — Сумленныя людзі
21:10 — Alexander Kiss, Аляксандр Kosmas (з удзелам Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай)
21:20 — Litesound
«Важна! На мітынгу будуць прынятыя меры для нашай бяспекі: Уваход праз турнікеты і металашукальнікі. Вельмі дзякуем праваахоўным органам за дапамогу! Таксама для зручнасці будуць сядзячыя месцы для дзяцей і пажылых людзей», — піша штаб Святланы Ціханоўскай.
Гара нарадзіла турнікет: пад маркай таго, што краіну наваднілі расійскія баевікі, улады ўводзяць металашукальнікі на мітынгах Ціханоўскай
Ціханоўская: Пікеты застаюцца, нічога не мяняецца





