Увечары 29 ліпеня ў Віцебску затрымалі 25-гадовага мясцовага жыхара, які прымусіў сваю сужыцельку з інваліднасцю займацца прастытуцыяй, паведамляе абласная міліцыя.
Раней судзімы жыхар Віцебска пазнаёміўся з 20-гадовай дзяўчынай, жыў з ёй і ўгаварыў займацца прастытуцыяй. Дзяўчына — інвалід першай групы.
Кліентаў ён шукаў у сацыяльных сетках.
Дзяўчыну, якая не магла сама перасоўвацца, ён прывозіў кліентам на грамадскім транспарце.
Падчас чарговай замовы яго затрымалі з доказамі злачынства.





