Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў адкласці прэзідэнцкія выбары ў ЗША, якія намечаныя на 3 лістапада, піша Бі-бі-сі.
Трамп звязаў неабходнасць пераносу выбараў з пандэміяй каранавіруса. Паводле яго слоў, гэта трэба, каб выбаршчыкі змаглі прагаласаваць «бяспечна і па правілах».
Раней асобныя штаты ЗША спрасцілі працэдуру галасавання па пошце ў сувязі з пандэміяй.





