У раённых судах Мінска пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых у будынку КДБ і каля яго 28 ліпеня. У той дзень людзі пайшлі туды, каб стаць паручыцелямі за Віктара Бабарыку. Аднак замест прыёма дакументаў іх адпраўлялі ў аўтазакі, піша spring96.org
Тады было затрымана каля 50 чалавек, сярод якіх больш за 10 журналістаў. Журналістаў і большасць грамадзян адпусцілі без складання пратаколаў, аднак як мінімум 8 чалавек пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда.
Вынікі судоў над затрыманымі каля КДБ:
- Дзмітрый Барэйчук. Асуджаны судом Кастрычніцкага раёна на 14 сутак па арт. 23.34 КаАП. Суддзя Рудэнка А.
- Юрый Корзун
- Юрый Кузняцоў
- Арцём Кармэс. Атрымаў 15 сутак па арт. 23.34 КаАП. Судзіла ў судзе Ленінскага раёна суддзя Юлія Шут.
- Аляксей Скрыпнік
- Уладзіслаў Лушчынскі асуджаны па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак арышту судом Фрунзенскага раёна. Суддзя Ала Скуратовіч.
- Аляксандр Васілевіч (уладалнік рэкламных агенцтв Vondel і Hepta) - 14 сутак арышту. Судзілі Аляксандра у судзе Фрунзенскага раёна па арт. 23.34 КаАП.
- Уладзімір Іваноў. Атрымаў 14 сутак арышту па двух артыкулах - 23.34 КаАП і 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
- Віктар Маркаў асуджаны на 15 сутак арышту судом Ленінскага раёна. Аб'явіў галадоўку.
- Сяргей Каламенкін асуджаны на 15 сутак арышту судом Ленінскага раёна.
- Андрэй Лукашэвіч асуджаны па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак арышту судом Фрунзенскага раёна. Суддзя Юлія Блізнюк.
Уладальніку сайтаў Kyky.org і The Village Аляксандру Васілевічу, што прыйшоў да КДБ з хадайніцтвам за Бабарыку, далі 14 сутак





