Фота Надзеі Бужан

«Улада мне не патрэбна, але муж за кратамі. Мне давялося схаваць дзяцей. Я стамілася трываць, я стамілася маўчаць, я стамілася баяцца», — сказала Святлана Ціханоўская.

Жанчына распавяла пра затрыманні на мірных акцыях, расійскіх баевікоў («у страшным сне не магла ўявіць такога»), якіх прывязалі да Ціханоўскага, няпростае жыццё звычайных беларусаў. І ў чарговы раз паўтарыла, што прыйшлі да яе на пікет і ў цэлым падтрымліваюць аб'яднаны штаб людзі — мірныя беларусы.

— Яны кажуць пра нейкую рэвалюцыю. Божа мой, якая рэвалюцыя? Людзі, мы проста хочам сумленных выбараў. Якая рэвалюцыя? Дык навошта вы правакуеце свой народ? Нам баевікі абсалютна ні да чаго. Мы мірныя людзі.

 

Відэа Tut.by

Ціханоўская зноў пабіла рэкорд колькасці ўдзельнікаў: мітынг-канцэрт у Мінску ВІДЭА, ФОТЫ 

Вераніка Цапкала расплакалася падчас выступу: Маю маму забралі і сфабрыкавалі справу, калі ў яе быў рак трэцяй стадыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру