Фота Змітра Карпава
Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале падзялілася звесткамі пра колькасць удзельнікаў учарашняга мітынга ў парку Дружбы народаў.
«Для аб'ектыўнага пацвярджэння інфармацыі МУС абагульніла звесткі аб колькасці ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, якое адбылося 30 ліпеня ў сталічным парку Дружбы народаў. Праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя рамачнымі металадэтэктарамі, прайшлі 18 250 чалавек», — напісала яна.
Нагадаем, што праваабаронцы ацанілі колькасць удзельнікаў у 63 тысячы чалавек.
Фота Надзеі Бужан