1 жніўня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы, паведамляе Белгідрамет. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі навальніцы.

Вецер паўночна-заходні, паўночны, умераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+14°С, максімальная днём +18..+24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0