Больш за 30 праўладных грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Беларусі выступілі са зваротам у сувязі з выбарамі прэзідэнта. У ім яны заявілі пра адзіную мэту — «абараніць родную зямлю ад нахабнай хлусні і здрады, ад жадання разарваць адзінства грамадства і пахіснуць дзяржаўныя асновы», піша БелТА.

«Сёння мы разам, плячо ў плячо, з'ядналіся дзеля адзінай мэты: абараніць родную зямлю ад нахабнай хлусні і здрады, ад жадання разарваць адзінства нашага грамадства і пахіснуць дзяржаўныя асновы. Хочам адкрыта і рашуча заявіць: мы будзем самі вырашаць, у якой краіне жыць і гадаваць дзяцей. Не трэба нас раз'ядноўваць!» — заклікаюць праўладныя грамадскія аб'яднанні і партыі.

Да звароту далучаюцца ФПБ, РГА «Белая Русь», Беларускі саюз жанчын, КПБ, ЛДПБ, Беларуская патрыятычная партыя і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0