У Гродне затрымалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай — Дзмітрыя Ціта. Пра гэта Tut.by паведаміла прадстаўнік ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Юлія Карначава. Дзмітрый запісаў аўдыёпаведамленне, дзе кажа, што ён знаходзіцца ў аўтамабілі ДАІ.

— Зараз 13.25. Я еду ў аўтамабілі ДАІ ў РАУС, — кажа на аўдыёзапісы Дзмітрый.

Ён спрабуе даведацца ў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, ці пачаўся ў дачыненні да яго адміністрацыйны працэс. Супрацоўнікі кажуць, што пачнецца.

Таксама Дзмітрый распавядае, што побач з яго машынай засталіся двое невядомых мужчын у масках.

Прычыны затрымання Дзмітрыя Ціта пакуль не вядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?