Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону заявіў, што Барыс Ельцын пашкадаваў аб выбары Уладзіміра Пуціна сваім пераемнікам.

На яго думку, прычына расколіны ў адносінах прэзідэнтаў Расіі, — уладалюбства Ельцына. «Ельцын разлічваў, што Пуцін будзе бегаць да яго і ўвесь час раіцца па тым ці іншым пытанні. Але гэта немагчыма і непрымальна, і гэта не для Пуціна», — сказаў Лукашэнка.

Як успомніў Лукашэнка, першы выпадак, калі Ельцын «пачаў шалець», быў звязаны з тым, што Пуцін адмовіўся ад утрымання расійскіх ваенных баз на Кубе і ў В'етнаме. Таксама Лукашэнка прыгадаў, як супакойваў ў той момант першага прэзідэнта Расіі. «Я кажу: «Барыс Мікалаевіч, пойдзем лепш віна па чарцы вып'ем»», — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0