Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

«Я чаму дараваў усё», — сказаў Лукашэнка. «Я яго падтрымліваў у часы Майдану, бо не хацеў, каб рэвалюцыя адбылася… Я яму распісаў усё, што будзе. Я яму распісаў: будзе так і вось так»

— І вы ведалі, што ён збяжыць? — спытаў Гардон.

— Не, што ён збяжыць, я не ведаў. Гэта было ў канцы. Ён жа спачатку пераляцеў на Данбас. Ён лічыў, што там будзе нармальна, што майданутыя яго не зрушаць, што з Данбаса пачнем наступ. І што зноў Украіну зробяць Украінай.

«Я яму ўсё дараваў, — сказаў Лукашэнка. — Мы некалькі разоў стэлефаноўваўліся, асабліва калі сын загінуў. Усякае бывае ў жыцці, чалавек дапусціў слабіну».

Лукашэнка сказаў, што Януковіч вельмі любіў дзяцей.

— А каб Януковіч папрасіў, вы б яго прытулілі, як Бакіева?

— Канечне. Безумоўна. Я лічыў і лічу, што ў вас тады адбыўся дзяржаўны пераварот. Гэта было незаконна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0