Прэс-сакратар мінскага «Дынама» Раман Шаўцоў пацвердзіў pressball.by сыход з клуба. Раней з дынамаўцамі расстаўся начальнік упраўлення маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю Раман Стронгін.

Абодва супрацоўнікі напісалі заяву аб звальненні «па пагадненні бакоў», не пагадзіўшыся (па меркаваннях асабістага характару) з просьбай кіраўніцтва асвятліць удзел каманды ў датэрміновым галасаванні на выбарах прэзідэнта, а прэс-службе зняць агітацыйны ролік.

Хакеістам прапанавалі прагаласаваць датэрмінова у пятніцу, 7 жніўня.

Раман Шаўцоў. Фота «Прэсбол»

Раман Шаўцоў. Фота «Прэсбол»

Кіраўніцтвам «Дынама» заява Шаўцова была задаволена.

Раман Шаўцоў — вядомы беларускі журналіст, які працуе ў жанры рэпартаж, аўтар блога і тэлеграм-канала «Ваўка ногі кормяць». Да пераходу ў «Дынама» Шаўцоў працаваў у кампаніі «Спорт-пары», а таксама прэс-сакратаром клуба «Крумкачы».

Раман Стронгін. Фота belarushockey.com

Раман Стронгін. Фота belarushockey.com

Стронгін таксама палічыў для сябе немагчымым выканаць распараджэнне кіраўніцтва і напісаў заяву на звальненне. Заява была задаволена.

У спартыўнай журналістыцы Стронгін працуе з 1999 года. Да прыходу ў «Дынама» асвятляў хакей на СТБ, з'яўляўся аўтарам і вядучым праграм «Гарачы лёд» і «Прафесійны бокс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0