Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

— Я ведаю, што вы не любіце п'яніц. А самі зуброўкі можаце выпіць?

— Паўвядра магу выпіць.

— Да вы што!

— Але потым могуць пахаваць. Я п'ю выключна ў двух выпадках. Калі збіраюцца прэзідэнты. Ведаеце, у мяне ёсць мой найлепшы сябра, я яго называю правакатарам, гэта Нурсултан Назарбаеў. Ён сядае, ведае, што я не магу выпіць, як яны там — «члены Палітбюро». Ну што, Саша, пакрысе?

Ці Барыс Мікалаевіч быў. Прыходзім: «Ты даўно абедаў?» — «Не, нядаўна» — «Ну ўсё роўна, пойдзем». У сталовую заходзім: «Наліце нам патрошку». Наліваюць там. Калі ўжо прыхварэў — віна, а раней гарэлачкі. А другі выпадак — гэта ў жаночай кампаніі.

— Ну не будзеш жа ты сядзець, як кароль нейкі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Хоць ты і прэзідэнт, жанчыны выпіваюць, а я буду сядзець і рабіць выгляд, што я непітушчы. Вядома, патрошку і прыгубіш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0