Прадстаўнік Аб'яднанага штаба Марыя Калеснікава апублікавала відэазварот да старшыняў і членаў выбарчых камісій.

Яна зазначае, што ідзе чацверты дзень датэрміновага галасавання і фіксуецца шмат грубых недапушчальных парушэнняў. Лічбы не сыходзяцца, назіральнікаў не пускаюць на ўчастак, выклікаюць міліцыю, спрабуюць пазбавіць акрэдытацыі.

«Цяпер ёсць два шляхі: працягнуць шлях сур'ёзных парушэнняў або зняць большасць пытанняў па галасаванні ў асноўны дзень выбараў. Палічыце сумленна і ўсе скажуць вам шчыры дзякуй!» — заклікае Калеснікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0