Як стала вядома «Нашай Ніве», сёння на 7 сутак быў у Смаргоні быў асуджаны 26-гадовы праграміст Аляксандр Паплаўскі.
Фота з сацыяльных сетак
«На ўчастку №16 ён паспрабаваў сфотаграфаваць пратакол, але старшыня камісіі Алена Атцецкая стала адцягваць яго за майку і казаць, што гэта можна рабіць толькі з яе дазволу. Ён нагадаў ёй пра крымінальную адказнасць за фальсіфікацыі і перашкоды, у выніку яна напісала на яго заяву, што ён замінаў рабоце камісіі, гэтую заяву зачыталі ў судзе», — паведаміла «Нашай Ніве» мама хлопца, Аліна Паплаўская.
Алена Атцецкая ўзначальвае аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Смаргонскага райвыканкама.