Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступіла з відэазваротам. Сярод некалькіх тэм, якія яна закранула падчас свайго выступу, была і ацэнка дзейнасці інтэрнэт-платформы «Голас» для альтэрнатыўнага падліку галасоў.

У прыватнасці, Ярмошына назвала платформу «Голас» шкодным і злачынным праектам.

Эксперт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянцін Стэфановіч прытрымліваецца іншага меркавання:

«Менавіта Цэнтрвыбаркам пад кіраўніцтвам Лідзіі Міхайлаўны шмат чаго зрабіў для дэвальвацыі даверу да афіцыйных вынікаў выбараў у нашай краіне, а таксама для страты даверу да ўсяго выбарчага працэсу.

Калі б улады імплементавалі шматлікія рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, рэкамендацыі нацыянальных незалежных назіральнікаў, зрабілі працэдуру падліку галасоў празрыстай і транспарэнтнай, то і не ўзнікала б патрэбы ў падобных грамадскіх ініцыятывах. А ва ўмовах масавага нядопуску назіральнікаў і правядзення цалкам закрытых для грамадскасці выбараў якраз афіцыйныя даныя ЦВК могуць паслужыць падставай для масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру