Аляксандр Буракоў-старэйшы

Аляксандр Буракоў-старэйшы

У Магілёве судзяць трох журналістаў, затрыманых у папярэднія дні ў выніку «зачысткі», паведамляе baj.by.

Аляксандр Буракоў-старэйшы і Уладзімір Лапцэвіч былі затрыманыя ў сераду, а ў чацвер невядомыя ў масках затрымалі і Аляксандра Буракова-малодшага.

Лапцэвіч заявіў, што аб’яўляе ў ізалятары часовага ўтрымання галадоўку пратэсту.

Аляксандр Буракоў-старэйшы асуджаны на 10 сутак.

Суды працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0