У Акцябрскім затрымалі Андрэя Павука, паведамляюць Моцныя навіны.

Вольга Павук з'яўляецца назіральнікам на выбарчым участку ў мясцовай школе, аднак, паводле распараджэння ЦВК, камісія прыняла рашэнне не дапускаць яе, бо тры назіральнікі былі акрэдытаваныя раней.

Вольга адмовілася пакінуць участак, за што ёй было вынесена папярэджанне. Гэты момант Андрэй Павук і зняў на відэа, за што і паплаціўся. Сёння стала вядома, што дырэктар школы падала на яго заяву ў міліцыю. Мужчыну абвінавачваюць у «дробным хуліганстве».

Пазней стала вядома, што блогеру далі 15 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру