Расійскія артысты не хочуць умешвацца ў палітычны працэс Беларусі, з-за чаго адмаўляюцца ад канцэртаў у краіне перад прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта паведаміў РБК прадзюсар Іосіф Прыгожын.

Прадзюсар адзначыў, што справа не ў ганарарах, якія прапануюць артыстам, а ў тым, што сёння ў грамадства ёсць «абвостранае пачуццё справядлівасці» і жаданне быць пачутымі. Па словах Прыгожына, ён і яго музыкі паважаюць Лукашэнку таму, што ён зрабіў шмат чаго для сваёй краіны, але людзі хочуць перамен.

«Мы вырашылі ў гэты раз прапусціць любыя мерапрыемствы, звязаныя з палітыкай. Пазней мы з задавальненнем возьмем удзел у любых канцэртах», — адзначыў прадзюсар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру