Фота Уладзя Грыдзіна, «Радыё Свабода»

Фота Уладзя Грыдзіна, «Радыё Свабода»

Праваахоўныя органы Беларусі будуць неадкладна рэагаваць на спробы парушыць грамадскі парадак падчас выбараў. Пра гэта заявіў у суботу намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі МУС Рэспублікі Дзмітрый Кур'ян у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

«Просім грамадзян выконваць усталяваны законам парадак. У адваротным выпадку супрацоўнікі міліцыі будуць вымушаныя неадкладна рэагаваць з выкарыстаннем усіх прадстаўленых законам правоў і паўнамоцтваў», — адзначыў прадстаўнік МУС.

Паводле звестак ведамства, супрацоўнікамі міліцыі ўзятыя пад кругласутачную ахову выбарчыя ўчасткі, створаныя аператыўныя штабы ў МУС і тэрытарыяльных органах унутраных спраў. «Асноўная мэта супрацоўніка міліцыі — забяспечыць у цесным узаемадзеянні з членамі выбарчых камісій бяспеку выбарчага працэсу і не дапусціць парушэнняў грамадскага парадку», — сказаў намеснік кіраўніка ўпраўлення МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0